Популярные компании
  • Веселая идея
    Веселая идея Магазин карнавально-праздничной продукции
  • Радиус-С
    Радиус-С Рекламное агентство, полиграфия, сувениры
  • ZIKO / ЗИКО
    ZIKO / ЗИКО Ювелирные изделия, часы и аксессуары

Этнакрама цудоўня

Рамесная крама, кнігарня, творчая прастора

Карта
Цудоўня - Рамесная крама, кнігарня, творчая прастора 4 фото
Похожие компании
 
Смотрите также

Цудоўня” – рамесная крама ў Гародні, арыентаваная на традыцыйную нацыянальную культуру. Тут вы знойдзеце рэчы ад беларускіх майстроў, разнастайныя вырабы з натуральных матэрыялаў, беларускую кнігарню. “Цудоўня” таксама прапануе вырабы рэчаў на замову, з’яўляецца культурнай пляцоўкай, на якой праходзяць майстар-класы, лекцыі, прэзентацыі кніг, выступы музыкаў.

Размешчаная ў цэнтры Гародні, у некалькіх хвілінах ад асноўных турыстычных маршрутаў, “Цудоўня” ўражвае шырокім асартыментам рэчаў высокай якасці, якія цяжка ці немагчыма знайсці ў іншых крамах. Тут прадстаўленыя вырабы больш за 150 майстроў з усёй Беларусі.

Вас чакаюць:                                           

  • вырабы ручной работы – кераміка, ліццё, кавальства, тэкстыль, саломапляценне, рэчы з натуральнай скуры і дрэва;
  • рэплікі археалагічных знаходак ад ранняга да позняга Сярэднявечча і стылізацыі пад іх;
  • традыцыйныя лукі і стрэлы для іх;
  • адзенне ў нацыянальным стылі, у тым ліку традыцыйныя вышыванкі, і стылізаваная сучасная вопратка;
  • упрыгожванні і;
  • беларускія музычныя інструменты – гуслі, дуда і інш.;
  • сучасная беларуская літаратура і сусветная класіка ў перакладзе на беларускую мову.

Многія рэчы маюць свой характар, гістарычны падтэкст, выкананыя ў традыцыйнай тэхніцы. Большасць прадстаўленых тавараў можна выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці. У этнакраме вы зможаце замовіць выраб патрэбнай рэчы з улікам уласных пажаданняў. Магчымая падарункавая запакоўка набытых рэчаў.

Вас сустрэне беларускамоўны персанал, які добразычліва і ўважліва ставіцца да кожнага госця крамы. Вы зможаце не проста набыць рэч, але і атрымаць даведку пра яе гістарычны падтэкст і тэхналогію вырабу. Яшчэ адна адметнасць “Цудоўні” – наяўнасць беларускамоўнага буккросінгу.

Кошты ў краме прымальныя, дзейнічаюць зніжкі студэнтам курсаў “Мова Нанова”, сістэмы лаяльнасці ад крамы “33 комода” і “Бонуслэнд”. Карысную інфармацыю пра “Цудоўню” можна атрымаць таксама ў суполках ВКонтакте, Facebook, Instagram.

ИП Нестерович А. В.
УНП 591251073

Виды товаров для детей

Детские игрушки, одежда

Тип торговой площадки

Розничный магазин, Магазин

Способы оплаты

Наличный расчет, безналичный расчет, банковская карточка

Доставка

Зависит от суммы заказа

Мероприятия

Новый год

Все услуги и особенности
Отзывы
  • 30.11.2017 19:33

    Достоинства: Вельмі цудоўная крама. Назва апраўдвае сябе цалкам і поўнасцю. Усім раю зайсйі і пакінуць тут усе грошы, як я аднойчы і зрабіў :)


    • 02.12.2017 20:24

      Шчыра дзякуем за водгук! Завітвайце яшчэ, будзем радыя пабачыць! :)

Все отзывы (1)
Ваша оценка
Компании рядом
Смотрите также